The Charity Project (Non-commercial)

Вясна — 2009

altСусветнавядомы выдавец і публіцыст Ежы Гедройц нарадзіўся ў Мінску ў 1906 годзе і быў ахрышчаны ў касцёле на Залатой Горцы.

alt«Імпэратарам рэпартажу» і "Герадотам сучаснай Еўропы" называлі сучаснікі Рышарда Капусцінскага, рэпарцёра і пісьменніка, аўтара больш як 30 кніг.

Вядзьмарскія працэсы ў Вялікім Княстве
Гісторыя
Аўтар: Уладзімір Лобач   
01.07.2009 10:10

Доўгі час у Заходняй Еўропе шкоднаснае чарадзейства (maleficium) пераследавалася выключна свецкімі ўладамі і не з’яўлялася злачынствам супраць хрысціянскай веры (ерассю), бо, як лічылася, чараўнік верыць у д’ябла, існаванне якога не адмаўляе царква.
Але ўжо з к. ХІІІ ст. паняцці «чарадзей» і «ерэтык» фактычна ідэнтыфікуюцца, прычым з індывідуальнага злачынства чарадзейства ператварылася ў калектыўнае, сектанцкае, і ўжо «кожны выкрыты чараўнік цягне за сабой росшукі ягоных супольнікаў, братоў па секце». Паваротнай кропкай у дзейнасці інквізіцыі стала була Інакенція VIII «Summis desiderantes» (1484), якая за асноўную мэту вызначыла не барацьбу за чысціню веры, а вынішчэнне вядзьмарства.

Падрабязней...
 
Кароткі трыумф узурпатара
Гісторыя
Аўтар: Алесь Краўцэвіч   
01.07.2009 10:00

Першы ўнутраны крызіс Вялікага Княства, які распачаўся з забойства Міндаўга, пагражаў самому яго існаванню. Дзяржава, у якой разгараецца ўнутраная смута, хутка траціць адзінства і часта становіцца лёгкай здабычай мацнейшых суседзяў. Нашае гаспадарства ўратавалася толькі дзякуючы шчаслівай збежнасці міжнародных абставінаў, менавіта, часовай адсутнасці сур’ёзнай ваеннай пагрозы звонку. Самыя блізкія тэрытарыяльна, а таму і найбольш небяспечныя яе ворагі, былі або аслабленыя, або моцна занятыя іншымі справамі.

Падрабязней...
 

Топ - 5

Краіны, жыхары якіх выявілі найбольшую цікаўнасць да партала “Вялікае Княства” ў 2009 г.:

alt  Беларусь     48%
alt  ЗША     11%
alt  Польшча     10%
alt  Расія     09%
alt  Германія     05%

 

 

 

 



Разлік адносна агульнай колькасці візітаў за першыя 6 месяцаў 2009 г.

Пры цытаванні публікацый спасылка на аўтара і партал абавязковая!

  • На рэканструкцыі
  • Аўдыё-бібліятэка
  • На рэканструкцыі

Апытанне

Калі я вандрую па інтэрнэце або працую ў хаце на кампутары, то адначасна слухаю: