Вялікае Княства
Пачатак | Факты | Гісторыя | Літаратура | Музыка | Мастацтва | Галерэя | Бібліятэка | FAQ | Даведка By | Rus | Pol | Eng

 

Вялікае Княства


Заснаваны ў 2006 годзе незалежны рэсурс "Вялікае Княства" з'яўляецца працягам міжнароднага інфармацыйнага праекта "Сусветная служба "БМ" (1991-1994), у падмурак якога быў пакладзены прынцып свабоднага абмену інфармацыяй пры ўдзеле журналістаў-беларусаў, прадстаўнікоў дзвюх культур. Праект ставіў на мэце стварэнне ў незалежнай Беларусі міжнародных камунікацый новага кшталту, уключэнне краіны ў міжнародную інфармацыйную прастору, збліжэнне Усходу і Захаду, садзейнічанне сталым стасункам (ва ўсіх сферах жыцця) паміж дыяспарай і бацькаўшчынай.
У 1992 годзе праект быў падтрыманы журналістамі беларускіх службаў “Радыё Свабода”, радыёстанцый Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Аўстраліі, Ватыкана, прадстаўнікамі беларускай дыяспары ЗША, Канады, Англіі, Расіі, а пазней, што не менш важна, тагачасным Міністэрствам замежных спраў Беларусі.
Аднак напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у 1994 годзе "Сусветная служба "БМ" была скасаваная разам з радыёстанцыяй “Беларуская маладзёжная”, дзе рэалізавалася. Далейшы працяг працы ў гэтым рэчышчы стаўся немагчымым – уладамі быў узяты курс на інфармацыйную закрытасць...

Культурніцкаму праекту "Вялікае Княства" (1992-2006) рэсурс абавязаны не толькі назвай, але і разуменнем тоеснасці гісторыі ды культуры Беларусі і дзяржаў Еўропы, неабходнасці ўвасаблення новых інфармацыйных стратэгій у асвятленні грамадскага і культурніцкага жыцця краіны.

Як і папярэднія праекты партал "Вялікае Княства" ставіць за мэту:

_умацаванне грамадзянскай супольнасці ў краіне на грунце духоўных, культурных, гістарычных і дэмакратычных каштоўнасцяў.
_спрыянне фарміраванню адкрытай інфармацыйнай прасторы ў Беларусі
_садзейнічанне станаўленню паважлівых адносін да прадстаўнікоў розных народаў і веравызнанняў
_папулярызацыю адметных гістарычных і авангардных накірункаў беларускай літаратуры, музыкі, мастацтва
_падтрымку творчых людзей, якія па сваім фармаце не ўпісваюцца ў заангажаванае дзяржавай мастацтва і праекты камерцыйнага кшталту.


Вялікае Княства рэкамендуе



Беларускі Маладзёвы Рух Амерыкі

Беларускае Радыё Рацыя

Згуртаваньне беларускае моладзі ў Амэрыцы

Беларуская асацыяцыя журналістаў

"Ніва" - тыднёвік беларусаў у Польшчы

Праваабарончы цэнтр "Вясна"

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

Саюз беларускіх пісьменнікаў



Музычны партал "Тузін Гітоў"

Гісторыя Беларусі. Першакрыніцы

Strefa niezaleźnej biełoruskiej muzy



3force.info

Банер партала  Вялікае Княства

3force.info Банер партала  Вялікае Княства


On-line часопіс Вялікае Княства 2006-2008
Мінск Беласток Варшава Масква

 


Каардынатар праекта


Уладзімір Давыдоўскі
пісьменнік, журналіст

Зваротная сувязь:

vk@3force.info

belarus@3force.info
dasu@list.ru


Беларусь
+ 375 29 6976080
Polska
+ 48 51 7366758

 

Падзелы:   Пачатак | Факты | Гісторыя | Літаратура | Музыка | Мастацтва | Галерэя | Бібліятэка | FAQ | Даведка

Copyright © 2006-2008 Вялікае Княства